Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Выдатныя выпускнікі школы

Дата: 21 октября 2022 в 12:18, Обновлено 22 октября 2022 в 11:34

Кажуць, што школа славіцца сваімі выпускнікамі. Ёсць кім ганарыцца і Трабскай школе За сваю шматгадовую дзейнасць школа выпусціла ў вялікае жыццё шмат выдатных выпускнікоў. Былыя выпускнікі школы займаюць бадай усе магчымыя пасады. Са сцен Трабскай школы выйшлі вядомыя палітычныя дзеячы нашай краіны: Чагіна Елізавета Пятроўна і Дуніч Мікалай Уладзіміравіч.

      Чагіна Лізавета Пятроўна

<v:shape id="_x0000_s1026" strokecolor="gray" strokeweight="2.25pt" style="position:absolute; left:0; text-align:left; margin-left:22px; margin-top:278px; width:165.15pt; height:24.75pt; text-indent:0; z-index:-1" type="#_x0000_t202" wrapcoords="-114 -1600 -114 21600 21714 21600 21714 -1600 -114 -1600"> <v:textbox> </v:textbox></v:shape>

Нарадзілася ў 1927 г. Беларуска. Закончыла Трабскую школу. З 1945 г.-загадчыца Трабская хаты-чытальні Юрацішкаўскага раёна Маладзечанскай вобласці,старшая піянерважатая Трабскай сямігадовай школы. У 1946-1949 гг.-другі,затым першы сакратар Юрацішкаўскага райкома ЛКСМ Беларусі. Пасля заканчэння Цэнтральнай камсамольскай школы пры ЦК ВЛКСМ з 1952 па 1957 г. працавала другім сакратаром Маладзечанскага абкома ЛКСМ Беларусі. З 1957 па 1960 г.-сакратар Маладзечанскага абласнога савета прафсаюзаў. У 1960 г.-інструктар аддзела партыйных органаў Гродзенскага абкома Кампартый Беларусі, а ў 1961 г.-сакратар Гродзенскага аласнога савета прафсаюзаў. З 1961 па 1963 г.-сакратар Гродзенскага абкома Кампартый Беларусі, затым сакратар Гродзенскага прамысловага абкома Кампартыі Беларусі, а з 1964 па 1970 г.-загадчыца аддзела арганізацыйна-партыйнай работы Гродзенскага абкома Кампартыі Беларусі. З 1970 г.-акратар Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. Кандыдат у члены ЦК Кампартыі Беларусі.Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі ССР чацвёртага,пятага,сёмага,восьмага, дзявятага і дзясятага скліканняў. Узнагароджана 10-ццю ордэнамі, 2-мя медалямі СССР, 3-мя дыпломамі Вярхоўнага Савета.     

                           Дуніч Мікалай Уладзіміравіч

<v:shape id="_x0000_s1026" strokecolor="gray" strokeweight="2.25pt" style="position:absolute; left:0; text-align:left; margin-left:-230px; margin-top:191px; width:159.1pt; height:24.75pt; text-indent:0; z-index:-1" type="#_x0000_t202" wrapcoords="-114 -1600 -114 21600 21714 21600 21714 -1600 -114 -1600"> <v:textbox> </v:textbox></v:shape>

Нарадзіўся 7 мая 1950 года ў вёсцы Дунічы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Закончыў Трабскую сярэднюю школу. Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі, эканаміст-менеджэр; Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці дзяржаўнае кіраванне. Працаваў намеснікам галоўнага бухгалтара калгасаў "Ленінскі шлях", ім. Дзяржынскага, "Сямігодка" Іўеўскага раёна, галоўным бухгалтарам калгаса "Кастрычнік".  Быў галоўнымб ухгалтарам калгасу ім. ХХІІ партз'езда, намеснікам старшыні калгасу ім. К.С.Заслонова, старшынёй аграфірмы-калгаса "Трабы" Іўеўскага раёна, старшынёй Іўеўскага райвыканкама. З 1995 старшыня Іўеўскага райвыканкама.

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь трынаццатага склікання.Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Камісіі па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстанню.
Член дэпутацкай групы "Сябры Балгарыі". Узнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ СССР, Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.