Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Скарбніца роднага краю

Дата: 27 января 2024 в 12:44, Обновлено 27 января 2024 в 13:08

Гісторыя стварэння музея

Гісторыя мястэчка Трабы, што раскінулася на маляўнічым узбярэжжы ракі Гаўя, вельмі багатая. Менавіта Трабы стаялі на перакрыжаванні шматлікіх гістарычных падзей і шляхоў беларускага народа. Дзякуючы шматнацыянальнаму складу насельніцтва, а да 1941 года значную частку насельніцтва складалі яўрэі (больш 55 %), беларуская і польская шляхта, развіццё мястэчка Трабы пераўзыходзіла ў сваім эканамічным і культурным развіцці многія мястэчкі воласці.

Вывучэнне гісторыі і традыцый роднага краю і стала штурком для стварэння ў школе музея. Гісторыка-краязнаўчы музей ДУА "Трабская сярэдняя школа Іўеўскага раёна” пачынае свой летапіс з 1995 года. З мэтай фарміравання цікавасці вучняў да айчыннай культуры, адраджэння гісторыка-культурнай спадчыны, вывучэння вытокаў роднай зямлі, слова, радаводу адбылося адкрыццё школьнага этнаграфічнага пакоя, які мясціўся ў невялічкім пакойчыку ў памяшканні школы. Першыя экспанаты былі цесна звязаныя з гістарычным мінулым вёскі Трабы, гісторыяй школы. Пазней з’явіліся ручнікі, посцілкі, збанкі, калаўрот… Экспанатам не хапала месца. Кожная экспазіцыя непаўторная, бо яна ўключае часта адзіныя экзэмпляры дакументаў, або прадметаў. І як вынік –  10 верасня 2005 года  на базе этнаграфічнага пакоя створаны школьны музей "Скарбніца роднага краю" . Пашукова-збіральніцкая работа закіпела, вызначыліся асноўныя формы работы, якія дазволілі абазначыць школьны музей як гістарычны. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.