Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Інавацыйны вопыт

Дата: 22 ноября 2021 в 14:25, Обновлено 28 ноября 2022 в 10:48

Этнакультурныя тэхналогіі ў адукацыйным асяроддзі ўстановы адукацыі

На дадзеным інфармацыйным рэсурсе вашай увазе прапанаваны матэрыялы, атрыманыя ў ходзе рэалізацыі інавацыйнага праекта “Укараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі” ў 2018-2022 гадах.

Кансультантамі праекта з’яўляліся: Пашковіч Таццяна Фадзееўна, намеснік начальніка цэнтра развіваючых педагагічных тэхналогій ДУА “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”; Слесарава Іна Мікалаеўна, дацэнт кафедры сучасных методык і тэхналогій адукацыі ДУА “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”, кандыдат педагагічных навук; Доўгаль Дзмітрый Аляксандравіч, намеснік дэкана па навуковай рабоце факультэта пачатковай і музычнай адукацыі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. Куляшова, дацэнт.

Актуальнасць праекта абумоўлена сучаснай моўнай сітуацыяй на Беларусі, якая характарызуецца пераважна суіснаваннем і выкарыстаннем беларускай і рускай моў. Аналізуючы стан і перспектывы развіцця беларускай мовы, даследчыкі ўказваюць на сімвалічнае значэнне мовы, адзначаючы, што камунікатыўная роля ёй амаль не ўласціва.

Праблема заняпаду беларускай мовы знайшла адлюстраванне і ў адукацыі. Колькасць вучэбных прадметаў, якія даюць магчымасць вучням авалодаць ведамі аб этнакультурным асяроддзі, абмежавана. Выкарыстанне ў адукацыйным працэсе этнакультурных тэхналогій прадугледжвае магчымасць вырашэння праблемы фарміравання беларускамоўнай асобы, садзейнічае адраджэнню нацыянальных культурных традыцый (фальклору, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, народных промыслаў і рамёстваў), развіццю этнакультурнай кампетэнтнасці вучняў, усведамлення імі сваёй самабытнасці і непаўторнасці як беларусаў, а таксама паважлівых адносін да прадстаўнікоў іншых культур.

Ідэя праекта:

–  выкарыстанне ў адукацыйным працэсе сацыяльных праектаў, краязнаўчых квэст-маршрутаў, вэб-квэстаў як сродкаў фарміравання этнакультурнай кампетэнтнасці вучняў;

– уключэнне ў актыўную дзейнасць педагагічных работнікаў праз выкарыстанне этнакультурных тэхналогій, якія забяспечаць фарміраванне і развіццё асобы вучня як носьбiта нацыянальна-культурных каштоўнасцей.

Аналіз дадзеных маніторынгу па асноўных крытэрыях праекта паказаў, што праведзеная работа садзейнічала павышэнню цікавасці вучняў да з’явы этнакультуры, набыццю навыкаў выкарыстання норм этнаэтыкету, талерантных адносін з аднагодкамі і людзьмі старэйшага ўзросту, паглыбленню ведаў пра этнакультуру, фарміраванню вопыту творчасці ў этнакультурнай традыцыі праз удзел у творчых аб’яднаннях, мерапрыемствах, конкурсах, квэстах, усведамленню каштоўнасцей этнакультуры.

Прадстаўленыя матэрыялы будуць цікавыя настаўнікам-прадметнікам, педагогам, якія выконваюць функцыю класнага кіраўніка.

Запрашаем наведаць інфармацыйны рэсурс і пазнаёміцца з метадычнымі матэрыяламі, сабранымі ў блогу "Захавальнікі гісторыі зямлі Іўеўскай" 

             Блог "Захавальнікі гісторыі зямлі Іўеўскай"


Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.