Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Из опыта работы

Дата: 5 ноября 2021 в 13:00, Обновлено 5 ноября 2021 в 13:23

Дыдактычныя гульні па фарміраванню сацыяльнай кампітэнцыі  ў навучэнцаў з АПФР

Юхневіч А. В., настаўнік-дэфектолаг

Дыдактычная гульня “Сям’я”

(для дзяцей 5-10 гадоў)

Мэта.Пашырыць веды пра сямейныя адносіны. Замацаваць словы, якія абазначаюць роднасныя адносіны.Развіваць звязную мову, жаданне клапаціцца пра сваіх родных.

Абсталяванне.  Фотаздымкі сям’і

Ход гульні

Варыянт 1.Адказаць на пытанні

  • Хто старэйшы ў  сям’і?
  • Хто самы малодшы?
  • Хто аб кім клапоціцца?
  • Як ты клапоцішся аб сваіх блізкіх?

Варыянт 2.Успомніць словы, якія абазначаюць роднасныя адносіны

  • Хто хлопчык для таты і мамы? (Сын)
  • Хто дзяўчынка для таты і мамы? (Дачка)
  • Хто для дзядулі і бабулі твой тата? (Сын)
  • Хто для дзядулі і бабулі твая мама? (Дачка)
  • Хто дзяўчынка для хлопчыка ў сям’і? (Сястра)
  • Хто хлопчык для дзяўчынкі ў сям’і? (Брат)
  • Хто для дзяўчынкі і хлопчыка тата і мама? (Бацькі)
  • Хто для дзяўчынкі і хлопчыка сястра таты або мамы? (Цётка)
  • Хто для дзяўчынкі і хлопчыка брат таты або мамы? (Дзядзька)
  • Хто для цёткі і дзядзькі дзяўчынка і хлопчык? (Пляменнікі)
  • Хто для дзядулі і бабулі хлопчык? (Унук)
  • Хто для дзядулі і бабулі дзяўчынка? (Унучка)

Варыянт 3. Дапоўніць сказы

  • Я твая мама, а ты мая (дачка)
  • Я твая бабуля, а ты  мой (унук)
  • Я твой брат, а ты мая (сястра)
  • Я твая цётка, а ты мой (пляменнік)

Варыянт 4. Сказаць ласкава

  • Як ласкава можна назваць сваю маму? (Мамачка)
  • Як ласкава можна назваць свайго тату? (Татачка)
  • Як ласкава можна назваць сваю бабулю? (Бабулечка, бабулька)
  • Як ласкава можна назваць свайго дзядулю? (Дзядулечка, дзядулька)

Дыдактычная гульня “Чые рэчы?”

(для дзяцей 5-7 гадоў)

Мэта.Пашырыць веды пра роднасныя адносіны.Вучыць утвараць прыналежныя прыметнікі. Развіваць звязную мову.

Абсталяванне. Карткі з выявамі членаў сям’і,  карткі па лексічных тэмах “Цацкі”, “Адзенне”, “Абутак”, “Посуд”, “Школьныя прынадлежнасці”

Ход гульні

     Раскласці карткі па лексічных тэмах насупраць выяў членаў сям’і, расказаць чыя гэта рэч.Напрыклад, маміна сумка, бабуліны акуляры і г.д.

Дыдактычная гульня “Дзе расце агурочак?”

(для дзяцей 5-10 гадоў)

Мэта. Удакладніць веды пра агародніну, садавіну, дрэвы, кусты, кветкі. Развіваць мову, зрокавую памяць, лагічнае мысленне.

Абсталяванне. 72 карткі з выявамі агародніны, садавіны, дрэў, кустоў, кветак

Ход гульні

Варыянт 1 (гуляе 6-8 чалавек).Вядуча раздае карткі з пладамі, гульцы павінны знайсці дрэва на якім гэтыя плады растуць.

Варыянт 2 (гуляе 6-8 чалавек). Вядуча раздае карткі з дрэвамі, гульцы павінны знайсці плады, якія на гэтых дрэвах растуць.

Варыянт 3 (гуляе 5 чалавек).Раскласці карткі па групах: агародніна, садавіна, дрэвы, кусты, кветкі.

Варыянт 4 (гуляе 1 чалавек).Раскласці 4-6 картак, прапанаваць запомніць іх. Затым дзіця адварочваецца, а карткі мяняюцца месцамі, або прыбіраецца 1-2 карткі. Дзіцяці прапануецца расказаць , што змянілася або чаго не стала.

Дыдактычная гульня “Дзе жыве вада?”

(для дзяцей 5-10 гадоў)

    Мэта.Развіваць веды пра якасці вады, звязную мову, лагічнае мысленне, зрокавую памяць.

Абсталяванне.36 картак з прадметнымі малюнкамі, 36 картак з сюжэтнымі малюнкамі, 36 картак з кропелькамі.

Ход гульні

Варыянт 1(гуляе 6-9 чалавек).Вядучы раздае пароўну карткі з прадметнымі малюнкамі. Трэба пакласці кропелькі на тыя малюнкі, якія звязаны з вадой.

Растлумачыць свой выбар.

Варыянт 2 (гуляе 6-9 чалавек). Вядучы раздае пароўну карткі з сюжэтнымі  малюнкамі.Пакласці кропелькі на тыя карткі, на якіх намаляваны дзеянні з вадой. Скласці сказы па сюжэтных малюнках.

Варыянт 3(гуляе 1 чалавек).Выбраць карткі дзе вада знаходзіцца ў вадкім стане, у цвёрдым стане, у газападобным стане.

Дыдактычная гульня “Правільна - няправільна”

(для дзяцей 5-10 гадоў)

    Мэта.Пашырыць дзяцей пра правілы паводзін у сям’і, у грамадскіх месцах, у прыродзе. Замацаваць уменне  распазнаваць правільныя і няправільныя ўчынкі. Развіваць пазнавальны інтарэс, мову навучэнцаў.

    Абсталяванне. 22 карткі з выявамі правільных учынкаў і 22 карткі з выявамі няправільных учынкаў, карткі са знакамі “плюс” і “мінус”

Ход гульні

    Варыянт 1(гуляе 1 чалавек). На стале разложаны карткі малюнкам уніз. Дзіця бярэ любую картку і расказвае так трэба паступаць ці не.

    Варыянт 2 (гуляюць 2 чалавекі). На стале разложаны карткі малюнкам уверх. Адно дзіця выбірае карткі з добрымі ўчынкамі і кладзе на іх картку з плюсам, другое  дзіця выбірае карткі з дрэннымі ўчынкамі і кладзе на іх картку з мінусам.

     Варыянт 3 (гуляюць 2 чалавекі ). На стале разложаны карткі малюнкам уверх. Адно дзіця выбірае малюнкі з добрымі ўчынкамі, другое  - з дрэннымі.Гульцы складаюць  сказы па малюнках.

     Варыянт 4 (гуляюць 2 чалавекі).Вядучы паказвае картку з няправільным учынкам, дзіця знаходзіць такую ж картку з правільным учынкам.

     Варыянт 5(гуляюць да 8 чалавек).Вядучы паказвае картку з правільным учынкам, астатнія выбіраюць карткі толькі з правільнымі ўчынкамі. Кожнае дзіця тлумачыць свой выбар. І наадварот, выдучы паказвае картку з  няправільным учынкам, астатнія выбіраюць карткі толькі з няправільнымі ўчынкамі і тлумачаць чаму так паступаць нельга.

Сродкі развіцця дробнай маторыкі  у дзяцей з моўнымі парушэннямі

Юхневіч А.В., настаўнік-дэфектолаг

   У большасці дашкольнікаў  з моўнымі парушэннямі недастаткова сфарміравана дробная маторыка.Гэта не дазваляе ім у поўнай меры авалодаць навыкамі самаабслугоўвання, абцяжарвае маніпуляцыі рознымі дробнымі прадметамі. Пагэтаму неабходна праводіць спецыяльную мэтанакіраваную работу па карэкцыі і развіццю тонкіх рухаў рук у дадзенай катэгорыі дзяцей.

    Фарміраванне рухальных функцый  адбываецца ў працэсе ўзаемадзеяння дзіцяці з акружаючым прадметным светам. Рухальная актыўнасць дзіцяці спрыяе развіццю тонкіх рухаў кісцей і пальцаў рук.

    Для развіцця дробнай маторыкі можна выкарыстоўваць розны спартыўны інвентар і некаторыя дробныя прадметы: скакалкі, мячы, гімнастычныя палкі, кольцы,  абцяжараныя мяшочкі. Знаёмства дзяцей з новымі практыкаваннямі адбываецца на фізкультурных занятках. Далей фарміраванне тонкіх рухаў рук адбываецца ў час ранішняй гімнастыкі, фізкультфвілінак, прагулак.

    Вялікае месца ў рабоце з дзецьмі па развіццю дробнай маторыкі адводзіцца практыкаванням з малымі мячамі: рознымі па памеру, матэрыялу, колеру, фактуры, структуры, функцыянальнаму прызначэнню. Такая разнастайнасць малых мячоў дазваляе, па-першае, улічваць індывідуальныя, узроставыя  і  фізічныя асаблівасці дзіцяці, па-другое, дзіця вучыцца параўноўваць свае зрокавыя, тактыльныя і мышачныя адчуванні,па-трэцяе, дзіця знаёміцца з назвай канкрэтных дзеянняў.

    На першапачатковым этапе замест мячоў можна выкарыстоўваць абцяжараныя мяшочкі, запоўненыя сыпучым матэрыялам (пажадана не пяском). Мяшочак напаўняецца не вельмі туга, каб можна было лавіць адной рукой.

Прыкладныя практыкаванні з мяшочкамі.

1. Асноўная стойка (АС), мешочаку правай руцэ. На лік 1-2 – рукі ў бакі-удых; 3-4 – рукі ўніз перад сабой (або за спіну), мяшочак пералажыць у левую руку - выдах. Тое ж, мешочак у левай руцэ.

2. АС, мешочаку правай руцэ. На лік 1- рукі ўбакі; 2 - правую сагнутую нагу падняць, спіна прамая; пералажыць мяшочак пад каленам у левую руку; 3 – рукі ў бакі, нагу апусціць;  4 – АС. Тое ж, але сагнуць і падняць левую нагу.

Жангліраванне мяшочкамі.

1. Ногі асобна, мяшочак у правай руцэ. Падкінуць мяшочак перад сабой, злавіць дзвюма рукамі.Тое ж, мяшочак у левай руцэ.

2. Ногі асобна, мяшочак у правай руцэ. Падкінуць мяшочак перад сабой, пляснуць у далоні, злавіць мяшочак  дзвюма рукамі.Тое ж, мяшочак у левай руцэ.

3. Ногі асобна, мяшочак у правай руцэ. Падкінуць мяшочак перад сабой і злавіць правай рукой; тое ж левай рукой.

Практыкаванні ў кіданні і лоўлі прадметаў у парах.

1. Кіданне і лоўля мяшочкаў дзвюма рукамі, дзеці стаяць на адлегласці  2-4 м адзін ад аднаго.

2. Перакідванне мяшочка адзін аднаму адной рукой. Тое ж другой рукой.

3.Адначасовае кіданне мяшочкаў адзін аднаму дзвюма рукамі з паследуючай лоўляй.

Групавыя практыкаванні ў перадачы, падкіданні і лоўлі прадмета.

 1. Дзеці сядзяць па-турэцку па крузе. Передача мяшочкаў адзін аднаму пад музыкальнае суправаджэнне. Музыка змаўкае - передача мяшочкаў заканчваецца, пачынае гучаць музыка  -  гульня прадаўжаецца.

2. Дзеці стаяць па крузе, вядучы – у цэнтры з мяшочкам у руках. Вядучы падкідае мяшочак і называе імя аднаго з гульцоў, які павінен злавіць мяшочак. Вядучым становіцца той, хто злавіў мяшочак.

    Навыкі, сфарміраваныя ў практыкаваннях з мяшочкамі, пераносяцца на практыкаванні з другімі прадметамі (палатнянымі, а затым гумовымі мячамі, кольцамі і г.д.)  Палатняны шар  (памерам з тэнісны), робіцца з любога матэрыялу шчыльна скручанага ў шар, які затым абшываецца тканінай. Кольцы вырабляюцца дыяметрам 20-25 см, таўшчынёй 0,5-1 см. Яны могуць быць драўлянымі або пласмасавымі.Можна вырабіць кольцы з фанеры або тоўстага картона, абматаўшы іх стужкамі.

     Выкарыстанне практыкаванняў з дробнымі прадметамі дазваляе дзіцям з моўнымі парушэннямі дабівацца значных вынікаў у развіцці рухальнай сферы і стымулюе іх  моўную функцыю.

                                                               

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.