Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Мемарыяльны комплекс “Хатынь”

Дата: 24 ноября 2022 в 15:22, Обновлено 24 ноября 2022 в 15:26
80 просмотров

23.11.2022  вучні 11 класа ў рамках пілотнага праекта наведалі мемарыяльны комплекс “Хатынь”.  Вайна, смерць, боль, памяць… У гэтым месцы шчыміць у грудзях, калі ўсведамляеш маштабы жудасных рэчаў, што адбыліся тут. Ворагу было ўсё роўна: дарослы чалавек перад ім ці безабароннае дзіця. 

    149 жыццяў абарвалася ў адзін момант, калі карнікі 22.03.1943 г.  спалілі зажыва ўсіх жыхароў Хатыні. І цяпер пра тое, што некалі тут была звычайная беларуская вёсачка, нагадвае толькі мемарыял.

Перад вачыма вучняў паўсталі ўвасобленыя  ў граніт і бронзу мужнасць і гераізм беларускага народа, увесь жах Вялікай Айчыннай вайны. Кожныя 30 секунд жалобна звіняць хатынскія званы. І гэты звон плыве над былой вясковай вуліцай, над брацкай  магілай, над могілкамі вёсак, над Сцяной Памяці, над Дрэвам жыцця, над Вечным агнём. Полымя Хатыні абпальвае нашы сэрцы, напамінаючы аб свяшчэнным абавязку – берагчы мір і спакой на роднай зямлі, не дапусціць паўтарэння жахаў вайны.

ФОТА

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.