Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

Дата: 15 ноября 2022 в 09:07, Обновлено 15 ноября 2022 в 10:28
102 просмотра

14.11 вучні 10 класа ў рамках пілотнага праекта наведалі Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа.

За манументальным гмахам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у ціхім дворыку, дзе вядуць гамонку з небам хвоі, дубы,  стаіць невялікі ўтульны дом.  Tyт пacля Bялiкaй Aйчыннaй вaйны жыў i пpaцaвaў нapoдны пicьмeннiк Бeлapyci Якyб Koлac. На сядзібе Коласа адчуваецца атмасфера мінулых гадоў, вялікая любоў песняра да прыроды, да роднай зямлі.  Ветліва сустракаюць наведвальнікаў дрэвы, пасаджаныя самім гаспадаром, дом, што з 1959 года з’яўляецца літаратурна-мемарыяльным музеем.  Статус адзінага мемарыяльнага музея-сядзібы ў Мінску вызначае яго ўнікальнасць сярод іншых літаратурных музеяў сталіцы. У музеі (асноўны фонд якога налічвае больш за 32000 адзінак)  клапатліва захоўваецца рабочы кабінет, спальня, гасцёўня, сталовая паэта, яго асабістыя рэчы, бібліятэка. Шматлікія матэрыялы экспазіцыі дапамагаюць глыбей пазнаёміцца з жыццёвым і творчым шляхам Якуба Коласа, з яго шматграннай грамадскай і навуковай дзейнасцю, пераканацца, што волат беларускага мастацкага слова быў асобаю вялікай культуры і душы. Ён цікавіўся лепшымі здабыткамі сусветнай літаратуры, з ахвотаю адгукаўся на яе яркія з’явы.

Наведванне музея Якуба Коласа,  асяродка беларускай культуры, паспрыяла  не толькі  знаёмству з усебаковай дзейнасцю народнага паэта, беларускай літаратурай і мастацтвам, але і духоўнаму ўзвышэнню. У гэтым доме  і цяпер жыве дух жыццялюбства, творчасці, пашаны да тых, хто працуе ў галіне мастацкага слова, любіць, шануе талент песняра.

ФОТА

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.