Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень роднай мовы

Дата: 28 сентября 2022 в 13:38, Обновлено 28 сентября 2022 в 13:39
75 просмотров

Усе мерапрыемствы, прымеркаваныя да Тыдня роднай мовы, праводзіліся з 19.09 па 23.09. 2022 года ў адпаведасці з планам, зацверджаным Міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Удзел у мерапрыемствах прымалі вучні 1-11 класаў. Мэта мерапрыемстваў – папулярызацыя роднай мовы і літаратуры, развіццё пазнавальнай і творчай актыўнасці вучняў.

Традыцыйнымі мерапрыемствамі ў рамках Тыдня роднай мовы ў школе  сталі: акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”, выставы мастацкай літаратуры на беларускай мове, прэзентацыі віншавальных  паштовак “Пажаданні роднай мове”, акцыя “Чытаем творы беларускіх пісьменнікаў разам”. 

Трэба адзначыць, што ў мерапрыемствах актыўны ўдзел прымала і школьная бібліятэка. Найбольш запамінальнымі  і значнымі былі выставы: выстава, прысве-чаная 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа; выстава, прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка; выстава вучэбнай літаратуры на беларускай мове “Сэрцам роднага слова краніся”.

Напярэдадні Тыдня роднай мовы 16.09 ва ўстанове адукацы вучні 8 - 11 класаў пісалі рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства.  Мэта дыктанта – выхаванне паважлівага і адказнага стаўлення да гісторыі беларускага народа, фарміраванне ўсведамлення непарыўнай сувязі гісторыі і сучаснасці, важнасці народнага яднання на шляху да росквіту Радзімы. А таксама магчымасць патрэніраваць сваю граматнасць.

19.09

У ходзе акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску” старшакласнікі прапаноўвалі розныя заданні вучням, настаўнікам, работнікам школы: прачытай верш на беларускай мове, адгадай загадку, працягні прыказку, растлумач значэнне слова, пазнай твор і інш. Кожны мог дакрануцца да роднага слова і праверыць свае веды.

У гэты ж дзень была падрыхтавана выставы “Родная мова жыві,  гучы, звіні…” з выказваннямі мастакоў слова пра родную мову і інфармацыяй на кожны дзень аб мерапрыемствах, якія праводзіліся ў рамках Тыдня роднай мовы ва ўстанове адукацыі.

Праведзена экскурсія “Аб родным кpai роднай мовай” у музей установы адукацыі “Скарбніца роднага краю” для вучняў 5-6 класаў. Экспазіцыі музея пазнаёмілі вучяў з гісторыяй, культурай, побытам вёскі Трабы.

Падрыхтавана прэзентацыя пажаданняў роднай мове. Самыя шчырыя і самыя цёплыя пажаданні вучні адрасавалі беларускаму слову, якое ўваходзіць у наша жыццё з вуснаў маці і суправаджае нас на працягу жыцця.

У гэты ж дзень у рамках Тыдня роднай мовы з вучнямі пачатковых класаў была праведзена віктарына “Мова родная – мова модная”. Вучні адгадвалі загадкі, рэбусы, крыжаванкі, складалі словы на роднай мове, выразна чыталі вершы.

Займальна і цікава прайшло мерапрыемства па стварэнні воблака слоў “Мае любімае слова па-беларуску”. Аматары беларускай мовы з задавальненнем уключыліся ў працэс стварэння  сваіх воблакаў. Затым разам з настаўнікамі беларускай мовы  і літаратуры стварылі сумесныя  воблакі любімых беларускіх слоў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.