Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вусны часопіс "Іх дзяцінства скрала вайна"

Дата: 5 февраля 2022 в 19:16, Обновлено 5 февраля 2022 в 19:33
142 просмотра

    У вайны нямала дзіцячых твараў. Раней да вайны гэтыя дзеці былі самымі звычайнымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі. Вучыліся, бегалі, скакалі,гулялі. Але вайна забрала ў іх шчаслівае дзяцінства. Разам з дарослымі яны вынеслі на сваіх дзіцячых плячах складанасць выпрабаванняў і цяжар ваенных гадоў. Гэтыя хлопчыкі і дзяўчынкі, нашы аднагодкі, праявілі ў поўнай меры мужнасць, паказалі поўную адданасць сваёй Радзіме. Усе 4 гады вайны ў іх сэрцах гарэла святая любоў да Радзімы і лютая нянавісць да ворагаў. Валя Зенкіна, Марат Казей, Зіна Партнова, Віця Хаменка і Шура Кобер і іншыя - імёны тых, хто ратаваў партызан, захоўваў як зрэнку вока піянерскі сцяг. Яны дапамагалі параненым, выконвалі баявыя заданні коштам уласнага жыцця. Дзеці вайны…Не па ўзросту сталыя, яны гінулі ў фашысцкіх канцлагерах,у баях, паміралі ад ран і голаду, а разам з тым гэтыя маленькія чалавечкі , нашы аднагодкі, станавіліся збіральнікамі ваеннай зброі. Яны тушылі пажары, разбіралі завалы, даглядалі параненых, працавалі на заводах. Над працоўнымі месцамі хлопчыкаў і дзяўчынак віселі плакаты, з напісанымі ад рукі словамі: “ Не пайду, пакуль не выканаю норму!”

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.