Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Літаратурная гасцёўня “Загадка Багдановіча”

Дата: 10 декабря 2021 в 18:13, Обновлено 10 декабря 2021 в 18:19
170 просмотров

      Максім Багдановіч — гонар і слава беларускай літаратуры, адзін з самых знакамітых і любімых паэтаў. Ён вядомы як паэт-наватар, празаік, цудоўны перакладчык, тонкі і ўдумлівы крытык, гісторык і тэарэтык літаратуры, публіцыст. Ён стварыў вершы, поўныя шчырых і хвалюючых пачуццяў, адзначаныя тонкім псіхалагізмам, унутранай засяроджанасцю, музычнасцю і эмацыянальнасцю.

      9 снежня ва ўстанове адукацыі   прайшла   літаратурная   гасцёўня “Загадка Багдановіча”, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння выдатнага паэта.          Вядучыя  расказвалі аб жыцці і творчасці пісьменніка, гаварылі аб незвычайным літаратурным таленце М. Багдановіча. Таленавіты ад прыроды, надзелены паэтычнай душой, Багдановіч пісаў на роднай беларускай мове, хоць быў аддзелены ад Радзімы тысячамі вёрст. Вучнямі былі прачытаны вершы паэта, вершы беларускіх пісьменнікаў, прысвечаныя Багдановічу. Акрамя гэтага, на мерапрыемстве гучалі   песні на словы вершаў “Слуцкія ткачыхі”, “Зорка Венера”.
       Мужна і прыгожа пражыў Максім Багдановіч сваё такое кароткае і такое змястоўнае жыццё . Але не знік , не растварыўся ў плыні часу, бо след, які ен пакінуў у беларускай літаратуры, культуры,-- яркі, самабытны, арыгінальны.

  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.