Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Метадычнае аб’яднанне класных кіраўнікоў

Дата: 29 ноября 2021 в 16:50, Обновлено 29 ноября 2021 в 17:10
95 просмотров

    Тэме Радзімы  было прысвечана чарговае  пасяджэнне метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў, якое прайшло 26.11.2021 года. Вучні 2 класа разам з класным кіраўніком М. Пляхімовіч адправiлiся ў незвычайнае падарожжа па краіне Беларусь.  На працягу  мерапрыемства  дзецi  шукалі адказ на пытанне “Адкуль пайшла назва краіны?”, з задавальненнем выконвалі заданні інтэрактыўнай віктарыны  пра сімвалы  Беларусі, гулялi ў дыдактычную гульню: “Ты мая частка”, гутарылі пра горад Мінск - сталiцу Беларусi.  Разам з настаўнікам школьнікі  разважалі  на тэму, за што яны любяць сваю Радзіму: за бацькоўскі дом, у якім яны жывуць; за  шчаслівае дзяцінства, якое далі бацькі і  дзяржава; за блакітнае і мірнае неба над галавой; за яснае і цёплае сонейка, якое сагравае сваімі промнямі наш край… Завяршаючы размову, настаўнік прапанаваў вучням працягнуць руку свайму аднакласніку са словамі  “ Я хачу з табой сябраваць”.  Я хачу з табой сябраваць, таму што мы - аднакласнікі, таму што мы-  аднавяскоўцы, таму што мы – адзіны народ, таму што мы-беларусы! М.Пляхімовіч  адзначыла, што асаблівыя спадзяванні сёння ўскладзены менавіта на маладых грамадзян краіны.  І ад маладых залежыць, якой  стане наша Радзіма  ў будучым. Трэба заўжды помніць, што няма месца больш утульнага і ласкавага да сэрца чалавека, як родная зямля. Зможам мы захаваць сваю спадчыну і любіць аддана і да канца сваю Радзіму – будзем людзьмі звацца і займаць пачэсны пасад сярод іншых народаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.